8.06.2012 Эксперты.бай об альбоме AKUTE "Не існуе"


AKUTE - 2012 "Не існуе"

Эксперты.байСергей Будкин. Оценка: 10,00

Магілёўская каманда з кружэлкай "Не існуе" пасьпяхова пераадолела праблему другога альбому. Пасьля звышудалага старту была асьцярога, што хлопцы не выцягнуць наступную працу на такім жа высокім узроўні, што даволі распаўсюджана сярод нашых выканаўцаў. Аднак абышлося: Akute выйшлі ў адкрыты космас, запісаўшы вельмі сьпелы і цікавы альбом, якому проста наканавана ўвайсьці ў шэраг самых яркіх музычных працаў 2012 году.

Другі альбом Akute зроблены з тым жа тонкім халодным разьлікам, што і "Дзевачкі і космас", хіба што атрымаўся ён больш прыцішаным і з вакалам больш прытомленым у параўнаньні з дэбютнікам. Але тое толькі на карысьць упадніцкай канцэпцыі каманды. Ён проста ня можа не зачапіць тых, хто прасякнуўся іх эстэтыкай. "Не існуе" сьведчыць, што ў нас нарадзіўся маленькі такі свойскі the cure, хоць у выпадку з Akute зусім ня хочацца шукаць паралеляў зь іншымі, а тым больш вінаваціць музыкаў у (сама)паўторах.

Дзякуючы сваёй нязьменнасьці Akute ўжо сталі зьявай у беларускай музыцы. Яны не вагаюцца і не скараюцца абставінам, упарта сьпяваючы па-беларуску. Пры гэтым не шукаюць простых шляхоў ды абыходзяцца бяз танных праяваў патрыятызму ды палкіх заклікаў на барыкады. Яны ўпэўнена балянсуюць між постмадэрнісцкімі жартачкамі тыпу "мой родны гут" і даволі сур’ёзнай і кранальнай любоўнай лірыкай ("Шпіталь"). Ну, а ў аснове сваёй, безумоўна, Стас з Ромам паказваюць сябе вялікімі аматарамі нагнаць містычнага смуру, справа дайшла нават да цытаваньня Лінча ("Агонь, ідзі за мной" у "Ціха, як мая сьмерць"). Атмасфэрай такой трагічнай перадвызначанасьці і прасякнуты ўвесь альбом.

Яшчэ адна выдатная асаблівасьць гэтай працы – яна нідзе не правальваецца. Тут папросту няма лішніх трэкаў. Панаракаць можна хіба на тое, што песняў тут усяго 10. Агулам жа слухаць і пераадкрываць кожны раз наноў абодва альбомы Akute гэтак жа захапляльна, як, напрыклад, першыя два альбомы гурта Ulis. У абодвух выпадках маем проста бездакорна зробленую і пададзеную музыку, якая ніколі ня мусіць састарэць.

Эксперты.байДмитрий Безкоровайный. Оценка: 9,00

Проблема второго альбома зачастую состоит не только в том, что музыканты зачастую "перегорают" или просто теряют связь с реальностью. Она в том числе в ожиданиях общественности – все хотят, чтобы музыкант удивил не меньше, чем на дебюте. А это, как показывает практика, реально лишь теоретически.

Akute выпустили практически идеальный второй альбом – более цельный по музыке и атмосфере, более мрачный и депрессивный, более минималистичный по звучанию и, кстати, лучше записанный. Связь с первым альбомом есть, но здесь все как-то холоднее и минорнее, даже несмотря на то, что доминируют пост-панковые номера с танцевальной ритмикой (можно выделить "Яны пад снегам", "Ціха, як мая смерць", "Шпіталь"). Поэтому самый сок альбома в песнях, которые выпадают из этого контекста: "Кроў бы вада", "Ліпкае", "Не існуе", "Зорка".

Атмосферу диска задают прежде всего тексты, в которых стало много крови и смерти. По эмоциональным ощущениям отчаяния это вполне можно считать абстрактным погружением в белорусское коллективное бессознательное, травмированное военными романами Хэмингуэя и Ремарка с одной стороны, и внутренними событиями последних полутора лет с другой. Хотя любые другие догадки также могут иметь место – Роман Жигарев настаивает, что многие тексты приходят к нему во сне.

Главный минус альбома в общем-то субъективен – в сравнении с дебютом диск получился несколько выхолощенным. По ощущениям, чуть не хватило какой-то искры, сверхзапаса, который был на "Дзевачкі і космас". Просто записали все, что было на этот момент и выпустили. Но, возможно, это как раз то, о чем говорилось в начале. А в целом группа состоялась – по альбому это очевидно.

Эксперты.байДмитрий Подберезский. Оценка: 8,00

Той самы выпадак, калі даволі няпроста аргумэнтаваць, чаму ж табе гэтак спадабалася музыка. Насамрэч: чаму новы альбом Akute гэтак настойліва прымушае ўслухвацца ў яго яшчэ і яшчэ, аднак пры гэтым, як мне падалося, не падлягае таму, каб яго разьбіралі па костках?

Па-першае, альбом вельмі роўны, каб вылузаць зь яго нейкі адзін трэк, які мог бы залічыцца як стопрацэнтовы хіт. Ды пры ўсёй роўнасьці матэрыялу нельга казаць пра нейкую ягоную аднастайнасьць, паколькі літаральна ў кожнай песьні прысутнічаюць свае "разынкі" – ці то аранжавальныя, ці то гукавыя, хоць, канешне ж, агульны мэлядыйны пасыл пазнавальны й характэрны.

Па-другое, безумоўную станоўчую ролю тут адыграў сам запіс, які, цалкам магчыма, задаў новую плянку для ўласна жывога гучаньня трыо. Часам узьнікае адчуваньне, што ў студыі працавала больш за тры (з голасам – чатыры) інструмэнты. І ў выніку атрымалася музыка, якую можна называть простай, немудронай. Аднак менавіта гэта і спрацавала ў даным выпадку ў безумоўны плюс, бо, здараецца ў многіх выканаўцаў, калі штучныя навароты-ускладзеньні забіваюць першасную аснову, размываюць яе. Тут жа прастата выказваньня выклікае эфект трапнасьці і смакаты.

Гэты эфект узмацняе і голас Станіслава Мытніка – крыху мэлянхалічны, натуральны, не яскравы, але без зноў жа штучных, экзальтаваных эфектаў, які ці не ідэальна пасуе да агульнай музычнай стылістыкі.

Магу ўпэўнена сцьвярджаць, што ў лік цяперашніх лідэраў беларускага року ўпэўнена ўвайшоў новы калектыў з уласнай, адразу пазнавальнай стылістыкай, упэўненым ансамблевым адзінствам і, што, магчыма, найбольш істотна, – са здаровымі творчымі амбіцыямі, якія, спадзяюся, яшчэ доўга не дадуць музыкам супакоіцца.

Эксперты.байОлег Климов. Оценка: 7,00

Первый трек "Кроў бы вада" – это, конечно, наш ответ нашим "Би-2", если бы еще пожестче преподнести вещь. Следующая "Яны пад снегам" – микс из тех же "битушников" и "Агаты Кристи". И т.п. Кажется, что группа всячески стремится уйти от почти звездного статуса "Глюкаў" – предтечи команды, погружаясь в интеллектуальное инди: поп-грандж-панк только так прослушивается, приправой – сверху ("Спі"), или среди салата, напоминанием. А потом и "Кино" до кучи вспоминается.

Вот такая команда. Много лиц в одном. Пусть и талантливом, но физиомордии своей не имеющим. Ленивый депрессняк, как, возможно, сказал бы мною безмерно уважаемый Юр Альбертыч Романов или его коллега Шум (тоже нехилый критик-аналитик). Перевожу – экспрессивная местами унылость. Шум, хоть часть вины чувствуешь за то, что случилось с "глюками" и во что они выродились? Я – да.

Мне представляется некий фестиваль-конкурс, в жюри которого сидят доки от рок-н-ролла – прошлого и современного. Цокают языками, слушая Akute, тычут друг в друга вверх поднятым большим пальцем руки, а первое место отдают "J:морс". На разогрев к в любом виде существующем "У нескладовае". А влуплю я бэнду, удивляйтесь, высокую оценку – ибо понравилось. Люблю качественные клоны клонов. И "Зорка" финальная вкатила.

Источник

Эксперты.бай об альбоме AKUTE "Не існуе" (experty.by, июнь 2012)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям