Магiлеу without Барыс Маiсееу
Жоутымі афішамі Барыса Майсеева увесь Магілеу быу залеплены яшчэ за месяц да канцэрта. З рэшты рэшт выбрауся-ткі даражэнькі наш на малую радзіму. Ды яшчэ у такі знакавы дзень 14 лютага. Ну проста падарунак усім закаханым геям ды проста аматарам сваёй творчасьці. Вось толькі аутару гэтага матэръяла не пашчасьціла наведацца на выступ Барусіка па дзьвюх прычынах: па-першае, не было грошай, а па-другое, арыентацыя, дзякуй Богу, не дазваляе.
А таму пайшла я у гэты ж самы дзень на сумеснае шоу магілеускага фольк-гурта OSIMIRA й каманды СЛЕПЫЕ ПЕШЕХОДЫ. Дзея гэтая адбывалася у дыска-бары ДК «Магатэкс». У блактнай залі (як тут не узгадаеш Б. Маісеева) было сьцюдёна. Па століках, тварах і сьценах скакалі пацалункі ад пражэктара.
«Слепые пешеходы» дэбютавалі у Магілеве. Яны, як сапраудныя сьляпакі, усе начапілі чорныя акуляры. Гралі рускамоуныя кампазыцыі. Ды толькі пра што яны пелі, разабраць большасьці слухачоу так і не давялося. Бо таварышы-наладчыкі ад усёй душы пастараліся, каб выкана?цы проста аблавушылі публіку сваёй творчасьцю. Ды не усё было так дрэнна! Мужчынам дапамагла трываць пакуты дауганогая скрыпачка. Яе прыгожыя вочы і паутвару хавалі акуакуляры фасону а-ля муха цэ-цэ. Але гэта кампенсавалі вабныя клубы, якімі музычка пакручвала без перапынку. У галаве маёй зьявілася здагадка, як можа папауняцца бюджэт гурта: пасьля канцэрту да сэксапыльнай скрыпачкі падыходзяць заможныя фанаты, якіх яна проста загіпнатызавала сваімі клубамі, і
Сьляпымі пасьля выступу гледачы не сталі, але вось паглушэлі значна. Заставалася надзея, што OSIMIRA пакіне нам астатнія пачуцьці.
На фоне СЛЕПЫХ ПЕШЕХОДОВ магілеускія фольк-музыкі выглядалі сапрауднымі дзікунамі. Голы па пояс саліст Палаучэня проста накінуу на грудзі сабача-воучую скуру. Грау ён на паганскіх інструмэнтах ды сьпявау на нейкай чукоцка-беларускай трасянцы. Побач зь ім матляу казьлінай бародкай маленькі кудлаты сухарлявы мужычок Косьця Канцавы. Зноуку я заблыталася: ці то ён манах, ці то шаман. Але ж учэпісты які! Схапіу дудку неверагодных памера? і задзьмуу, як слон сваім хобатам у шлюбны перыяд. У гэтым гурце было ?жо дзьве скрыпачкі, таксама прыгожыя, высокія, але апранутыя у сьветлыя ільняныя сукенкі з чырвонай вышыукай. Ды толькі гэтыя дзяучаты паводзілі сябе больш прыстойна. Хлопцы ?жо маглі абстрагавацца ад іх вабнотау і злавіць кайф ад якаснай музыкі. Бо фольк-рокеры паклапаціліся пра сваіх слухачоу і наладзілі перад выступам гук.
Маладзёны, апьянелыя ад старажытных матывау, кінуліся танчыць. Іх было ад сілы чалавек дзесяць, а мо і меней, але ж як яны скакалі! Нават калі казу-дзеразу гоняць з гароду, яна так не сягае праз плот. Раптам на даляглядзе замаячыу наш танклявы фотакор (Сяржук, колішні лідэр «Ruevitа») Але ж зргабны, як кіпарыс, парубак не замінау нікому: празь яго было усё бачна. Пад кампазыцыю «Дурніцы» (названую ці ня у гонар танцорау) далі такога газу! Крутое пікэ пьяных пілётау, полечка-трасуха з элемэнтамі ліхаманкі падчас ударау токам-дансэрам тумба-юмбаускай народнасьці нават і ня мроіліся такія рухі!
Што ж, пасьля канцэрту у многіх узьнікла жаданьне падзякаваць «Восі» за выратаваны слых ня толькі якасным гукам, але й добрым беларускім словам. Канешне, Барусік Майсееу і супэр-стар расейскае папсы і умее попкаю матляць як трэба. Але на ягоным шоу, я упэунена, вы ня убачыце такіх шалёных скокау моладзі ды такой рэдкай зараз, сапрауднай весялосьці у самотных беларускіх вачох.
Zjobra.
Магiлеу without Барыс Маiсееу (Zjobra, ж-л МАРАЗМЫ ЖЫЦЦЯ, февраль 2006)
Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: